Воркаўт, скейтбордынг, стральба з пнеўматыкі і каляровы фэст. Вілейка сёння прымае фестываль маладзёжных субкультур. У госці да сваіх равеснікаў завіталі падлеткі са сталіцы, Маладзечна і суседніх абласцей. Галоўныя ідэі фестывалю - здаровы лад жыцця і прыхільнасць да зялёнай экалогіі.
З маладзёжнага фестывалю Вілейка пачынае мерапрыемствы да свята горада і Дня Незалежнасці.













