Вікторыя Азаранка стала мамай

20 декабря 2016

Сусветна вядомая тэнісістка апублікавала першую фатаграфію дзіцяці ў сваім Інстаграме. У каментарыі ўсяго некалькі слоў: "Сёння для мяне была самая складаная бітва і мая самая лепшая перамога. Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым".

Нагадаем, у ліпені Вікторыя Азаранка аб’явіла, што прапусціць канец сезона з-за цяжарнасці. Зараз яна займае 13-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, але пры гэтым мае мноства вышэйшых узнагарод і тытулаў.