Вікторыя Азаранка атрымлівае віншаванні з нараджэннем сына

20 декабря 2016

Спартыўны свет акунуўся ў самы пазітыўны флешмоб года. Тэнісісты, хакеісты, футбалісты і проста фанаты Вікторыі Азаранкі віншуюць яе з нараджэннем сына. Радасная навіна прыйшла сёння раніцай. У Instagram экс-першай ракеткі свету з'явіліся першыя фатаграфіі малога і каментарый ад маладой мамы: "Сёння для мяне была найскладанейшая бітва і мая самая лепшая перамога".

Спартсмены ў сацыяльных сетках падхапілі хвалю віншаванняў і публікуюць свае пажаданні. Афіцыйны Twitter турніру Australian Open: "Віншуем, Віка, з лёгкімі родамі!"

Паведамленне ад Крыса Вайдмана - абаронцы НХЛ і сябра Уільяма Макейга: "Новы кандыдат на званне "Бацька года"! Віншую, Білі і Віку! Не магу дачакацца сустрэчы з малым".

Пажаданні здароўя і кахання для Вікторыі Азаранкі прыходзяць з усіх кантынентаў ад спартсменаў Аўстраліі, Германіі, ЗША і, вядома, Беларусі. Колькасць рэпостаў фота тэнісісткі з малым дасягнула некалькіх дзясяткаў тысяч.