Віктар Каранкевіч: Гатоўнасць першага рэактара БелАЭС 98 %

16 октября 2020

Пра гэта сёння ў рамках форуму па развіцці электратранспарту заявіў Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч. У актыўную зону рэактара ўжо загружана свежае ядзернае паліва і выкананы гідравыпрабаванні. Першыя кілават-гадзіны плануюць атрымаць ужо ў лістападзе. Тым часам для папулярызацыі экалагічна чыстага транспарту ў краіне расце і колькасць аўтамабільных зарадных станцый. Толькі сёлета пачнуць працаваць больш за 140.

Сёння ў Беларусі прапрацоўваюцца і дадатковыя меры для стымулявання куплі машын на электрацязе. Адна з ідэй - даць магчымасць аўтаўладальнікам, якія здалі сваю старую машыну на металаапрацоўку, атрымаць скідку на куплю электрамабіля.