Віктар Дробыш пра ўчынак Уладзіміра Співакова

13 августа 2020
Пад эмацыянальны і псіхалагічны прэс сёння трапляюць многіія. Асабліва, калі не да канца ўсведамляюць сітуацыю і не разумеюць, што адбываецца. Учынак расійскага дырыжора і скрыпача Уладзіміра Співакова, які напярэдадні адмовіўся ад ордэна Францыска Скарыны (ён быў уручаны яму ў 2014 годзе) сёння актыўна абмяркоўваюць яго калегі па рамястве.

Культурная супольнасць, мякка кажучы, не падтрымала артыста. З гэтай нагоды ў розных крыніцах выказаліся вядомыя людзі і цяперашнія кавалеры ордэна. Сваім меркаваннем па тэлефоне  з Агенцтвам тэленавін падзяліўся кампазітар і прадзюсар Віктар Дробыш. 

"Тады давайце, як амерыканцы, знясём помнік Францыску Скарыну, калі ён ёсць. Гэта зусім не мае ніякага дачынення да сітуацыі, вельмі няпростай і цяжкай для ўсёй краіны. Прычым тут ордэн? Мне здаецца, гэта такія гучныя дзеянні", - заявіў Дробыш.