VIII з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі стартуе сёння ў Мінску

27 февраля 2020
Лічаныя гадзіны застаюцца да адкрыцця VIII з'езду Федэрацыі прафсаюзаў. Ён праходзіць раз за 5 гадоў і будзе доўжыцца два дні. Заўтра ў якасці дэлегата ў рабоце форуму возьме  ўдзел і Кіраўнік дзяржавы.

Усяго ж у Мінск ужо з'ехаліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў – больш як 500 чалавек: работнікі сельскагаспадарчай, прамысловай, будаўнічай, транспартнай, энергетычнай галін, бюджэтных і фінансавых арганізацый. Удзельнікі з'езда падвядуць вынікі сваёй працы за апошнюю пяцігодку, а таксама абмяркуюць праграму дзейнасці да 2025 года. ФПБ сёння - гэта самая масавая грамадская арганізацыя краіны, якая аб'яднала ў сваіх радах звыш 4 мільёнаў чалавек.