Віфлеемскі агонь 18-ы раз прыбыў у Беларусь

19 декабря 2017

Па традыцыі перад каталіцкім Раством у Беларусь прыбыў Віфлеемскі агонь. Яго перадалі беларускім скаўтам польскія калегі на мяжы. Святое полымя прыбывае ў нашу краіну ўжо 18-ы раз. На шляху ў Гродна лампада з агнём пераадолела больш за 5 000 кіламетраў. І сёння часцінка святога полымя адправіцца ў Мінск і іншыя касцёлы Беларусі.

Дарэчы, запаліць віфлеемскую свечку зможа кожны незалежна ад канфесіі. Адзначым, маршрут святога полымя выконваецца на працягу ўжо больш як 30 гадоў. Лампаду перадаюць нават з кантынента на кантынент.