Сёння ў Беларусь прыбыў сімвал Раства - Віфлеемскі агонь міру. Лампаду, запаленую ля Гроба Гасподняга, даставілі ў кафедральны касцёл Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне. Пасля святочнага набажэнства ўсе ахвотнікі, незалежна ад канфесіі, змогуць запаліць ад яе свечку. Прыгожую перадкалядную традыцыю - распаўсюджваць Віфлеемскі агонь - упершыню правялі ў 1986 годзе, каб падтрымаць людзей з інваліднасцю напярэдадні светлага свята. Штогод акцыя перадачы агню аб'ядноўвае мноства людзей у розных краінах. Полымя, якое сімвалізуе нараджэнне Збавіцеля, а таксама спакой, надзею і адзінства, запальваецца ў базіліцы Раства Хрыстовага ў Віфлееме, а затым перадаецца праз скауцкую эстафету ў Еўропу і Амерыку.
Заўтра Віфлеемскі агонь з Гродна адправіцца па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Плануецца, што маршрут падарожжа па нашай краіне складзе каля 6 тысяч кіламетраў.













