Віфлеемскі агонь міру прыбыў у Беларусь

16 декабря 2021

Сёння ў Беларусь прыбыў сімвал Раства - Віфлеемскі агонь. Лампаду, запаленую ля Гроба Гасподняга, даставілі ў кафедральны касцёл Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне каталіцкія скаўты. Пасля святочнага набажэнства кожны ахвотнік, незалежна ад канфесіі, зможа запаліць ад святога полымя свечку і прынесці яе дахаты. Прыгожую перадкалядную традыцыю распаўсюджваць Віфлеемскі агонь упершыню правялі ў 1986 годзе, каб падтрымаць людзей з інваліднасцю напярэдадні светлага свята. 

З Гродна Віфлеемскі агонь адправіцца па ўсіх рэгіёнах Беларусі.