Відэарэгістратары ў навучальных аўтамабілях могуць стаць абавязковай умовай

10 октября 2013
Відэарэгістратары ў навучальных аўтамабілях могуць стаць абавязковай умовай працы аўташкол. Праект зараз на разглядзе ў Мінтрансе краіны. Гаджэт будзе спрыяць павышэнню якасці падрыхтоўкі вадзіцеляў, дазволіць дэталёва разбіраць памылкі і вырашаць спрэчныя пытанні падчас здачы практычных іспытаў. Праблемы і недахопы падрыхтоўкі вадзіцеляў сёння абмяркоўваюць у Брэсце кіраўнікі аўташкол, навучальных цэнтраў і спартыўна-тэхнічных комплексаў ДТСААФ. Паволе слоў спецыялістаў, для паспяховага навучання неабходна мець добры аўтапарк, моцных інструктараў і сучасную навучальна-матэрыяльную базу.

Аўташколы ДТСААФ з пачатку года падрыхтавалі амаль 50 тысяч спецыялістаў па ўсёй краіне, 2 тысячы з якіх - для сілавых структур.