Відэаназіранне за браканьерамі з паветра

10 апреля 2013

Праверку з паветра для злаўлення браканьераў арганізавалі і інспектары аховы расліннага і жывёльнага свету. Звязана гэта з часовай - двухмесяцовай - забаронай на лоўлю рыбы, якая ідзе на нераст. Летась за гэты перыяд  амаль у кожным рэйдзе, а іх было каля 2 тысяч, выявілі нелегальныя факты вылаву. Супрацоўнікі дзяржінспекцыі гавораць, што папоўніць такія страты немагчыма.


Для відэаназірання за браканьерамі абаронцы флоры і фауны выкарыстаюць новыя прыборы відэаназірання, у тым ліку і начныя. Дзяржінспектары ўпэўнены, што задзейнічаныя авіяцыя і беспілотнікі  сёлета не дадуць браканьерам ніякіх шанцаў.