Відэа выратавання дзіцяці ў Рэчыцы апублікавала сёння МНС Беларусі

22 июня 2017

Гісторыя са шчаслівым фіналам. Відэа выратавання дзіцяці ў Рэчыцы апублікавала сёння МНС Беларусі. Напярэдадні ўвечар з акна шматпавярховага дома ледзь не выпаў 4-гадовы малы. У гэты час яго 25-гадовая маці знаходзілася ў магазіне, а за малым прыглядвала яго цётка. Але пазней і ёй спатрэбілася сысці, і яна пакінула пляменніка аднаго. Дзіця, якое гуляла па карнізе на дзявятым паверсе, заўважыў выпадковы прахожы. Праваахоўнікам атрымалася завабіць дзіця ў дом, з ім гутарылі праз зачыненыя дзверы. А ратавальнікі ў гэты час падняліся па аўталесвіцы ў адчыненае акно кватэры. Трагедыі атрымалася пазбегнуць дзякуючы суладнай працы ведамстваў. Зараз следства праводзіць праверку.