ВІА Чараўніцы сёння ў анлайн-канферэнцыі Белтэлерадыёкампаніі

6 марта 2014

Яны родам з Гродна і былі першым жаночым ВІА, які пакарыў савецкую эстраду сваім смелым іміджам і рокавым гучаннем беларускай аўтэнтыкі. Чараўніцы ў 70-х узялі вяршыню легендарнага Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. У 90-я гурт распаўся. Сёння, пасля амаль двух дзесяцігоддзяў маўчання, Чараўніцы аб'ядналіся для таго, каб разам адсвяткаваць 40-годдзе стварэння ансамбля і пачаць новы віток кар'еры легендарнага гурта.


Пра ўзлёты і падзенні ў гісторыі Чараўніц, пра сакрэты творчага даўгалецця і жаночай прыгажосці салістак - сёння ў анлайн-канферэнцыі Белтэлерадыёкампаніі. Свае пытанні вы можаце задаць ужо зараз на нашым сайце www.tvr.by.