Уезду ў Літву чакае больш за 250 цяжкагрузаў

3 января 2019

Уезду ў Літву чакае больш за 250 цяжкагрузаў, самыя вялікія чэргі ў пункце пропуску "Каменны Лог". Таксама звыш 200 легкавушак працягваюць чакаць выезду ў Польшчу. Больш за ўсё іх пункце пропуску "Брэст". Чэргі ў параўнанні з учарашнімі суткамі меншыя, але сітуацыя па-ранейшаму складаная. Некаторыя людзі вымушаныя чакаць па 6 гадзін. У сувязі з павелічэннем патоку транспарту, супрацоўнікі мытні і пагранічнікі пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы. Нямала тых, хто чакае ўезду ў Еўрасаюз - гэта расіяне, якія адпраўляюцца на канікулы на гарналыжныя курорты і шопінг. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі нагадваюць, што выбраць найбольш прымальны шлях можна дзякуючы камерам відэаназірання ў пунктах пропуску ў рэжыме анлайн.

Міжнародны пункт пропуску "Брэст" - адзін з самых загружаных. Вадзіцелям рэкамендуюць браніраваць электронную чаргу, што дазволіць хутчэй перасекчы мяжу.