Ветраныя і дажджлівыя выхадныя чакаюць мінчан

21 февраля 2020
У  выхадныя ўважлівымі трэба быць на дарогах удвая - мокры снег і вецер  значацца ў прагнозах сіноптыкаў на найбліжэйшыя дні. Пры гэтым будзе  да плюс 9. Заўтра днём  пераважна без ападкаў, мокры снег пойдзе толькі бліжэй да вечара. Уначы  нуль градусаў, днём 7 цяпла. У нядзелю пацяплее, але вецер не супакоіцца і ападкаў стане значна больш.

У панядзелак  захаваецца парывісты вецер да 14 метраў за секунду. Уначы  тэмпературы будуць блізкія да нуля, днём слупкі  тэрмометраў пакажуць  слабы плюс.