В'етнам зацікаўлены ў павелічэнні патоку беларускіх турыстаў

23 октября 2015

В'етнам зацікаўлены ў павелічэнні патоку нашых турыстаў у краіну. І ў той жа час гатовы аказаць садзейнічанне для азнаямленчых паездак сваіх грамадзян у Беларусь.

Наконт гэтага сёння гаварылі ў Мінску на прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу В'етнама. Гэтымі днямі ў нашай краіне знаходзіцца дэлегацыя з Нацыянальнай Адміністрацыі В'етнама. Турызм там - ключавая галіна эканомікі. Толькі летась В'етнам наведалі амаль 8 мільёнаў турыстаў. Аднак беларусы ў гэтым спісе не ў лідарах. Змяніць статыстыку дапаможа прынятае рашэнне аб адмене віз для беларусаў.

Нгуен Куок Хынг, намеснік начальніка галоўнага турыстычнага ўпраўлення Міністэрства культуры, спорту і турызму В'етнама: "З 1 ліпеня гэтага года грамадзянам Беларусі, якія жывуць у Беларусі, а таксама ў Расіі і ў іншых краінах свету, каб прыехаць у В'етнам, не трэба віза на працягу 15 дзён. Гэта будзе добры шанц для вас, каб зразумець больш аб краіне, людзях, турызме В'етнама".

Наведаць В'етнам без візы беларусы змогуць да 30 чэрвеня наступнага года. В'етнам гатовы наладжваць цесныя кантакты з турфірмамі Беларусі для распрацоўкі выгадных прапаноў для турыстаў.