Ветэраны Вялікай Айчыннай атрымаюць матэрыяльную дапамогу

23 мая 2013

Ветэраны Вялікай Айчыннай атрымаюць матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя вызвалення Беларусі і 70-годдзя Перамогі. Гэта прадугледжана планам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні дзвюх найважнейшых памятных дат. Таксама будуць вывучаны сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця ветэранаў, членаў сем'яў вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых у гады вайны, і асобных катэгорый грамадзян, пацярпелых ад наступстваў вайны. Пры неабходнасці адрамантуюць кватэры і дамы адзінокіх грамадзян дадзеных катэгорый за кошт бюджэту. Таксама запланавана правядзенне комплексных медаглядаў. Аргкамітэт па святкаванні гэтых дзвюх найважнейшых памятных дат узначаліць Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.