Ветэраны тэлебачання сустрэліся ў сценах Белтэлерадыёкампаніі

3 октября 2019

Тут і зоркі тэлеэфіру, і тыя, хто заўсёды заставаўся за кадрам. Разам яны збіраліся, каб успомніць працоўныя гады і падзяліцца навінамі. А цёплыя словы ў адрас адно аднаго і прамяністыя ўсмешкі заўсёды з сабой. 

Уладзімір Ландэр, ветэран тэлебачання: "Сустрэча для мяне вельмі кранальная, таму што поплеч ішлі шмат гадоў, і паглядзець, хто яны такія, з чым яны сёння прыйшлі, як яны выглядаюць. Вы нават не ўяўляеце, як гэта цікава".

Уладзімір Васінеўскі, ветэран тэлебачання: "Амаль з усімі маімі былымі калегамі я бачыўся ўжо вельмі-вельмі даўно, дзесьці 10, 20, 25 гадоў таму. Таму як раз такое супадзенне атрымалася. Па-першае, мая выстава, я за шмат гадоў сабраў вось такую калекцыю".

Акрамя выставы фатаграфій, многія прынеслі паказаць свае асабістыя кнігі. Дарэчы, такія сустрэчы ветэранаў тэлебачання ўжо сталі добрай традыцыяй.