Ветэраны паўдзельнічалі ў канферэнцыі "Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа"

4 мая 2017

Памятаць пра герояў Вялікай Айчыннай і перадаваць гісторыю праз пакаленні. Жывыя сведкі вайны - ветэраны - паўдзельнічалі у міжнароднай маладзёжнай канферэнцыі «Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа». Удзельнікі з Беларусі, Расіі і Казахстана павіншавалі са святам Перамогі ветэрана, генерал-маёра ў адстаўцы Аляксандра Феня. Ён прымаў удзел у вызваленні Мінска. Юбілейны форум традыцыйна прыняла сталічная гімназія № 174.

Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі: "Навуковы форум, які мы праводзім сумеснымі намаганнямі, арыентаваны перш за ўсё на захаванне аб'ектыўнай гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, тое, што зрабілі нашы продкі для перамогі над нацызмам, іх вырашальную ролю".

Уладзіслаў Кадзіра, намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка: "Пра вайну напісана шмат кніг і публікацый, але застаюцца гэтыя белыя плямы, якія мы з дапамогай нашых удзельнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў, спрабуем раскрыць у нашай гісторыі".

Памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 72-й гадавіны Вялікай Перамогі, праходзяць таксама ў многіх сталічных школах, гімназіях і ВНУ.