"Ветэраны аб Перамозе". Аэліта Самсонава - медсястра ваеннага шпіталя

9 мая 2020
Мабыць, у кожнага ветэрана ёсць свае ўспаміны аб тым светлым і радасным Дні Перамогі ўвесну 45-га. Навіна аб заканчэнні вайны сустракала салдат на лініі фронту, у шпіталях і партызанскіх зямлянках. У новым праекце Агенцтва тэленавін "Ветэраны аб Перамозе" мы сабралі ўсе добрыя ўспаміны і віншаванні былых франтавікоў з Казахстана, Азербайджана, Кыргызстана, Расіі і, вядома, Беларусі. Бо Перамога - яна агульная. У першай серыі цыклу - Аэліта Самсонава, медсястра ваеннага шпіталя, якая ў 15 гадоў сышла на фронт, а Перамогу сустрэла ў Берліне.