Ветэрану Вялікай Айчыннай уручылі чарговы юбілейны медаль

14 февраля 2015

Пра тое, што яе зноў ўзнагародзяць медалём за Перамогу, яна і не здагадвалася. Ва ўрачыстай абстаноўцы ветэрану Вялікай Айчыннай ўручылі чарговы юбілейны медаль – да 70-годдзя Перамогі. Прама з заняткаў у інстытуце яе прызвалі на вайну сувязістам, дзе ветэран Марыя Шчарбіна некалькі гадоў фактычна ахоўвала чыгуначныя пуці. Гэта ўжо потым - дзіцячая мара стаць настаўнікам і фота каля Рэйхстага.

З адным з ужо нямногіх застаўшыхся ў жывых герояў пагутарыў і наш карэспандэнт Аляксей Радзівонаў. Дзень, калі яе прызвалі на вайсковую службу, ветэран Марыя Шчарбіна памятае як учора. Дваццацігадовую студэнтку Растоўскага педагагічнага інстытута практычна прама з заняткаў адправілі ў тыл. Усё жыццё яна марыла стаць настаўнікам, а літаральна за дзень ёй давялося вывучыць прафесію, аб якой яна раней зусім і не здагадвалася - ваенны сувязіст.

Праз паўгода Марыя Шчарбіна вярнулася дадому ў Растоў. І ўжо адтуль яе адправілі ў польскі горад Кюстрын. Там ветэран і сустрэла Вялікую Перамогу. Далей, па ўжо пасляваенным загадзе, увесь батальён накіраваўся ў Берлін. Памятнае фота ля Рэйхстага, сустрэча з сябрамі і, вядома, гонар за тое, што мы перамаглі.

Гэта ўжо потым - праца машыністкай у аддзеле кадраў чыгуначнага дэпо і магчымасць ажыццявіць сваю дзіцячую мару. Марыя Шчарбіна зноў паступае ў педагагічны інстытут, пасля якога без малога 30 гадоў яна працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры.

Пра тое, што яе зноў больш чым праз паўстагоддзя ўзнагародзяць за Перамогу, Марыя Шчарбіна і не здагадвалася. Ва ўрачыстай абстаноўцы ветэрану ўручылі чарговы дзяржаўны медаль - юбілейны - "70 гадоў Перамогі". Але, як кажа сама жанчына, галоўнае - не ўзнагарода, самае важнае, што аб Перамозе памятаюць і сёння.