Ветэранаў Афганскай вайны сёння ўшаноўвалі ў сталічным рэгіёне

13 февраля 2015

Паводле традыцыі, такія сустрэчы праходзяць напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца 15 лютага. Аказваць матэрыяльную падтрымку сем'ям загінуўшых салдат і афіцэраў працягваюць у цэнтральным рэгіёне і на працягу года. Аб гэтым сёння паведаміў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка падчас сустрэчы з ветэранамі.

Да таго ж, сёння ў Крупскім раёне адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі воіну-інтэрнацыяналісту Уладзіміру Крыштопенку. Тут жа ўсіх загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.

У Крупках прайшоў і мітынг-рэквіем. Кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам ўсклалі прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі і кіраўніцтва раёна і вобласці.