Вясна зноў вырашыла трохі пачакаць

21 марта 2018

Безумоўна, узброеныя сілы - гэта тая структура, якая дзеяздольная ў любое надвор'е. Дакладней сказаць (мяркуючы па тым, што адбываецца за акном), у непагоду. Вясна зноў вырашыла трохі пачакаць. Па поўдні Беларусі чакаецца паніжэнне тэмпературы, завея і парывісты вецер. Снегапады зноў накрылі Гомельскую вобласць. Гэта адбілася і на аварыйнасці на дарогах. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, няўстойлівы характар надвор'я захаваецца ў Беларусі і заўтра. Слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 11 градусаў. Будзьце ўважлівыя!

Больш падрабязна аб надвор'і - у канцы "Панарамы".