Цёплае надвор'е прагназуецца на тыдні ў Мінскай вобласці

17 февраля 2020
Паветра днём прагрэецца да +10 градусаў. Ападкаў не чакаецца, вецер  з парывамі да 17 метраў за секунду. Заўтра крыху пахаладае - у дзённыя гадзіны да +8. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў некаторых раёнах магчымы кароткачасовы дождж. Дарэчы, такі тэмпературны фон адпавядае пачатку красавіка. Пра хуткі надыход вясны сведчаць і крылатыя прадвеснікі. У Беларусь пачынаюць вяртацца першыя жаўрукі.