Вясновае надвор'е вернецца на наступным тыдні

26 марта 2018

Аднак цяпла пакуль чакаць не прыйдзецца. Вясна зноў адступае. Апошні тыдзень сакавіка ў прагнозах сіноптыкаў з дажджамі, мокрым снегам і мяцеліцамі. Тэмпературны фон будзе даволі кантрасным - у аўторак ноччу да мінус 6-ці, у дзённыя гадзіны паветра максімальна прагрэецца да 4-х цяпла. Раніцай на дарогах туман і галалёдзіца.

Вясновае надвор'е вернецца толькі на наступным тыдні.