Вясновае разводдзе ў Беларусі сёлета можа стварыць праблемы

4 марта 2019

13 раёнаў Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей могуць трапіць у зону паводак. Асаблівая ўвага традыцыйна да Палескага рэгіёна. Там на кантролі адразу некалькі праблемных рэк. Сітуацыю манітораць сіноптыкі і супрацоўнікі МНС. Сфарміравана каля 20 зводных атрадаў па выратаванні. Пакуль сітуацыя спакойная. Але вось талыя воды з Расіі могуць сур'ёзна паўплываць на ўзровень вады ў беларускіх рэках. Па прагнозах, чакаць гэтага можна не раней за першую дэкаду красавіка. Паводле апошніх звестак, зараз "плюсуюць" такія рэкі, як як Сож (плюс 4 сантыметры), Днепр ля горада Лоева (плюс 1 сантыметр). Максімальны рост узроўню вады за апошнія суткі зафіксаваны ў Іпуці (плюс 13 сантыметраў).

Зараз спецслужбы ўмацоўваюць берагі, прылеглыя да аўтатрас, тоны пяску вязуць да месцаў, дзе неабходна зрабіць дамбы больш трывалымі. На экстранныя выпадкі вызначаны месцы часовага знаходжання насельніцтва.