Вясновае свята завітала ў Белтэлерадыёкампанію

7 марта 2023

Вясновае свята завітала і ў Белтэлерадыёкампанію! Напярэдадні 8 Сакавіка нашых прыгожых дам сустракала рота ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Пад гукі нашага сімфанічнага аркестра букет цюльпанаў кожнай!

Прыгожую палову павіншавалі і нашы мужчыны. Хтосьці на працу ішоў адразу з кветакамі. У мілых дамах не толькі далікатнасць і жаноцкасць, але і адвага. Гэта тыя, хто заўсёды ў інфармацыйнай "баявой" гатоўнасці - адстойваць інтарэсы краіны і абараняць межы - прафесія журналіста не мае полу.

Таленавітыя, шчырыя і далікатныя - напярэдадні свята ўсе жанчыны краіны атрымліваюць віншаванні, падарункі, а галоўнае - мора ўсмешак.