Вясновыя навіны. Якія змяненні чакаюць беларусаў з першага сакавіка?

1 марта 2020
МАРГ з гэтага дня рэкамендуе абмежаваць пяццю працэнтамі бонусы гандлю ад вытворцаў або пастаўшчыкоў сацыяльна значных харчовых тавараў - гэта крупы, хлеб, малако. Навіна датычыцца і паслуг па іх прасоўванні: пазначэнні таварных знакаў, даследаванні спажывецкага попыту і правядзенні маркетынгавых даследаванняў.

І яшчэ адна мера ведамства: з 1 сакавіка ўводзіцца забарона на продаж лекаў, на якія не зарэгістраваныя лімітавыя адпускныя цэны. У міністэрстве адзначылі: дэфіцыту прэпаратаў не будзе. Замежныя пастаўшчыкі не хочуць губляць беларускі рынак.

Сёння ж мінаюць тэрміны справаздачы для некамерцыйных арганізацый - яны абавязаныя падаваць звесткі аб працягу сваёй дзейнасці штогод да 1 сакавіка.