Вясновага грыпу ў Беларусі не чакаецца

9 марта 2016

Вясновага грыпу ў Беларусі не чакаецца. Пра гэта сёння журналістам расказаў прадстаўнік Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Беларусі Уладзімір Пашковіч. Паводле слоў спецыялістаў, гэта звязана, у тым ліку, і з тым, што больш за 40 % беларусаў зрабілі прышчэпкі супраць грыпу ў пачатку зімы. Зараз урачы раяць рабіць прышчэпкі да лета і загадзя даведацца, з якімі захворваннямі можна сутыкнуцца за мяжой. Асаблівую ўвагу ў міжсезонне надаюць людзям з хваробамі сэрца - ім спецыялісты раяць рэгулярнае назіранне дактароў, правільнае харчаванне і стабільны рэжым дня.

Псіхатэрапеўты ў міжсезонне раяць здаровы сон і своечасовы адпачынак.