Увесь дзень нашы карэспандэнты будуць працаваць і на выбарчых участках па ўсёй краіне

18 февраля 2018

Вось ужо гадзіна, як выбарчыя ўчасткі ў поўнай гатоўнасці да прыходу тых, хто галасуе. Першая сталічная лакацыя, куды мы адправіліся, мінская гімназія №30. Савецкі раён, практычна цэнтр горада, адразу тры ўчасткі для галасавання. Тут, як і па ўсёй краіне, рана (па нядзельных мерках) яны адчынілі свае дзверы. Таму нядзіўна, што першая гадзіна прайшла ў спакойнай атмасферы. Ажыўлення, актыўнасці чакаюць бліжэй да поўдня. Такая практыка мінулых гадоў!

Тых, хто пакуль да гэтай выбарчай кампаніі яшчэ не далучыўся, на ўчастках чакаюць на працягу ўсяго дня. Яны адчыненыя да 8 вечара, працуюць без перапынкаў. Выбаршчыкам нагадваюць не забываць пашпарт альбо іншы дакумент, які сведчыць асобу. Дарэчы, шматлікія ўчасткі завабліваюць забаўляльнымі праграмамі. Масленічны тыдзень - падстава падысці да іх арганізацыі творча.

У наступным выпуску мы пакажам, што прыдумала сталіца!