Вернікі прыходзяць у храмы са святочнымі кошыкамі

15 апреля 2017

Гэтымі хвілінамі працягваюцца службы і ў каталіцкіх храмах краіны. Вернікі прыходзяць у храмы са святочнымі кошыкамі, каб атрымаць блаславенне ежы. Традыцыйна гэта яйка, мяса і соль - як сімвал ачышчэння. Некаторыя сталічныя прыходы наведаў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і асвянціў святочныя кошыкі вернікаў. Гэты дзень вернікі завуць Вялікай Суботай. Ён прысвечаны малітвам і роздумам.

Нагадаем, сёлета ўсе хрысціяне свету адзначаюць галоўнае свята - Вялікдзень - у адзін дзень. Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамыя трансляцыі ўрачыстых набажэнстваў з архікафедральнага касцёла Святой Дзевы Марыі ў 21:45, а ў 23:45 - са Свята-Духава кафедральнага сабора.