Вернікі па рэлігійных перакананнях змогуць праходзіць службу альтэрнатыўную

6 апреля 2016

Вернікі, якія па рэлігійных перакананнях не лічаць магчымым для сябе праходзіць воінскую службу ва ўстаноўленым парадку, змогуць праходзіць службу альтэрнатыўную. З 1 ліпеня ў сілу ўступае Закон "Аб альтэрнатыўнай службе". Пытанні яго рэалізацыі для вернікаў розных канфесій сёння разглядалі на савеце пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Спецыялісты міністэрстваў і ведамстваў, якія адказваюць за ўвасабленне закону ў жыццё, сабраліся разам, каб растлумачыць прадстаўнікам 26 рэлігійных канфесій парадак і дэталі звароту вернікаў у прызыўную камісію. Другой тэмай дня стала абмеркаванне Дэкрэта Прэзідэнта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Тут адказалі на пытанне - якім чынам святару або манаху не трапіць пад катэгорыю "дармаеда" і афіцыйна пацвердзіць сваю прыналежнасць да царкоўнага служэння.

На пасяджэнні быў дадзены інфармацыйны старт і рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Святыні Беларусі", накіраванай на рэстаўрацыю і добраўпарадкаванне беларускіх культавых будынкаў і прыхрамавых тэрыторый.