Вернікі адзначаюць Арэхавы Спас

29 августа 2016

Трэці - пасля Мядовага і Яблычнага. У народзе яго яшчэ называюць хлебным. Пасля Успення Прасвятой Багародзіцы заканчвалася жніво, і пірагі пяклі з мукі новага ўраджаю. Па народных прыметах, калі ўраджай арэхаў добры, то ў наступным годзе ўродзяцца збожжавыя. А калі ў гэты дзень ляцяць жураўлі, то на Пакровы - 14 кастрычніка - будзе марозна.