Крыж Андрэя Першазванага прыбудзе ў Мінск ужо ў гэту нядзелю. Святыню прывязуць у нашу сталіцу каля паўночы з Кіева на літарным цягніку. У панядзелак магчымасць убачыць рэліквію на свае вочы будзе ў мінскіх храмах. Першапачаткова яна будзе знаходзіцца ў сталічным храме Апостала Андрэя Першазванага.
Айцец Георгій, клірык храма Апостала Андрэя Першазванага: Гэта заўсёды духоўная падтрымка для любога праваслаўнага чалавека, асабліва для тых, хто носіць імя ў гонар апостала Андрэя Першазванага. А для нас, вернікаў гэтага храма, свяшчэннікаў, людзей, - гэта духоўная падтрымка, таму што нас чакае будаўніцтва духоўнага цэнтра.
Пасля гэтага крыж даставяць у самы цэнтр Мінска - на Замчышча, дзе ў панядзелак пройдзе Боская літургія. Пасля службы святыня адправіцца ў храм Усіх святых. Доступ да крыжа будзе кругласутачным да 2 жніўня. У сувязі з мерапрыемствамі ў Мінску часткова будзе абмежаваны рух. Таму аўтамабілістам раяць скарыстацца грамадскім транспартам у гэтыя дні.