Верталёт Мі-8 авіяцыі МНС Беларусі працягвае працы па тушэнні пажараў у Латвіі

28 июля 2018

Дзевяць з паловай гадзін у небе. Верталёт Мі-8 авіяцыі МНС Беларусі працягвае працы па тушэнні пажараў у Латвіі. Напярэдадні нашы авіятары ажыццявілі 74 злівы - гэта каля 200 тон вады. Дадатковыя праблемы ствараў наймацнейшы вецер. Падрабязнасці нам расказаў начальнік авіяцыі МНС Беларусі (па тэлефоне).

Наш Мі-8 абсталяваны спецыяльнай прыладай і можа забіраць дзве з паловай тоны вады амаль з любога вадаёма. У авіяцыі МНС Беларусі вялікі досвед тушэння пажараў у прыродных экасістэмах у складаных умовах. Дапамогу ў ліквідацыі ачагоў агню мы аказвалі Турцыі, Грэцыі, Расіі. Нагадаем, па даручэнні Кіраўніка дзяржавы борт Мі-8 МНС Беларусі і 6 ратавальнікаў адправіліся для аказання дапамогі ў тушэнні ляснога пажару ў Латвіі. Ён пачаўся 17 ліпеня на тарфянішчах у лесе Валдгалскай воласці.