Вернісаж "Вуліца" - у народным фотаклубе "Мінск"

29 сентября 2020
Як зафіксаваць на здымках жыццёвы сюжэт, і якія лакацыі ў Мінску лепш для фотапалявання - можна даведацца на "Вуліцы". Пад такой гутарковай назвай у сценах народнага фотаклуба "Мінск" стартаваў персанальны вернісаж Ігара Калашнікава. Праект аўтар задумаў яшчэ ў Германіі, там з'явілася серыя работ "Берлін у фарбах". У гэтым сезоне ўвага на гарадскія масівы Мінска. Героі падборкі - не прафесійныя мадэлі, а звычайныя прахожыя, большасць нават не здагадваюцца, што трапілі ў аб'ектыў.

Сёлета народнаму фотаклубу "Мінск" - 60 гадоў


Сёлета народнаму фотаклубу "Мінск" - 60 гадоў. Папоўніць творчыя рады і даведацца больш пра мастацтва фатаграфіі можна і сёння праз заяўку ў дырэкцыю аб’яднання.