Вярхоўны суд разглядае апеляцыю па справе Даната Скакуна

19 сентября 2017

Раней мінскага гімназіста асудзілі на 8 гадоў за замах на забойства сваёй настаўніцы. Абскарджваюць прысуд бацькі 16-гадовага падлетка. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме - на ім прысутнічаюць адвакаты бакоў і бацька падсуднага, які зараз знаходзіцца ў СІЗА. Паводле звестак следства, летась у маі навучэнец мінскай гімназіі нанёс педагогу не менш за 17 удараў нажом. Паводле афіцыйнай фармуліроўкі, ён "дзейнічаў з асаблівай жорсткасцю". Падчас следства было дапытана больш як 50 сведак, праведзены комплекс даследаванняў. Паводле звестак пракуратуры, матывам злачынства магла стаць помста за нібы неаб'ектыўную адзнаку.