Ён прызнаны вінаватым у забойстве жыхаркі Магілёва Святланы Паддубскай. 8 гадоў таму мужчына ўжо быў на лаўцы падсудных па гэтай жа справе, тады яго апраўдалі, вызваліўшы ў зале суда. Забойства адбылося ў лютым 2009-га. Паводле дадзеных следства, загінуўшай у яе ж доме нанеслі больш як 40 удараў нажом. Пазней, каб замесці сляды, зламыснік адкрыў усе фаеркі газавай пліты - такім чынам забойца хацеў справакаваць узрыў прыватнага дома. Амаль адразу мужчына быў затрыманы і нават напісаў чыстасардэчнае прызнанне, але пазней адмовіўся ад сваіх слоў
Прысуд Вярхоўнага суда ўступіў у законную сілу і абскарджанню не падлягае.













