Вярхоўны суд. Новы будынак размясціўся насупраць Палаца Незалежнасці

30 марта 2019

Пагодзьцеся, якасная праца мясцовай вертыкалі ўлады - неад'емная і неабходная ўмова для развіцця ўсёй краіны ў цэлым. Бо дабрабыт грамадзян - яшчэ адзін са складальнікаў іміджу дзяржавы. Яго, дарэчы, фарміруе і архітэктурнае аблічча. І тут тон усёй будаўнічай палітыцы ў Беларусі задае сталіца. Мінск працягвае раcці. Гэтым разам новымі квадратнымі метрамі абзавяліся тыя, хто адказвае за аб'ектыўнасць і бесстароннасць. Вярхоўны суд. Гэта не проста вышэйшы судовы орган краіны, але і рэальнае пацверджанне суверэнітэту дзяржавы. Невыпадкова будынак размясціўся насупраць Палаца Незалежнасці. Дэталі экстэр'еру і інтэр'еру новабудоўлі адной з першых разгледзела Ніна Мажэйка.

Праект дзяржаўнай важнасці - на стале ў галоўнага архітэктара. Эскізнае вырашэнне 2014 года. Пераезд Вярхоўнага суда задумалі яшчэ 5 гадоў таму. Тады ж быў аб'яўлены і конкурс на лепшае ўвасабленне судовай дамінанты. А вось п'едэстал або, прасцей гаворачы, участак пад будаўніцтва выбраў асабіста Кіраўнік дзяржавы. У кастрычніку 2016-га пачалася вялікая будоўля. 

Шалі апраўляе арнамент. Дасылка да тканай фларыстыкі са слуцкіх паясоў. З мармуру выразалі перамогу і радасць. Вышынёй у 28 метраў. Беларуская сімволіка лёгка счытваецца нават у руху па вуліцы Арлоўскай або праспекце Пераможцаў.

Дарэчы, да 1980-га гэтую магістраль звалі Паркавай. Сёння гістарычны кантэкст падкрэслівае адзіны горадабудаўнічы комплекс, які пачынаецца з музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, затым працягваецца паркавая зона, Палац Незалежнасці, плошча Дзяржаўнага флага і, нарэшце, будынак Вярхоўнага суда.  Каб арганічна ўпісаць новабудоўлю ў навакольнае асяроддзе, фасад будынка зрабілі люстраным па спецзаказе.

Такі ж прыём ужылі і ў афармленні галоўнага архітэктурнага сімвала беларускай дзяржаўнасці - Палаца Незалежнасці. Суседства выкарысталі і ў мастацкіх мэтах. У новым будынку Вярхоўнага суда шмат запазычанняў. Але плагіятам гэта не назавеш - мастакі выкарысталі свае ж ідэі. А гэта - паводле закону. Так, напрыклад, Феміду - багіню правасуддзя, якая будзе сустракаць наведвальнікаў у вестыбюлі, скульптар Канстанцін Касцючэнка зрабіў у тэхніцы асялковага мармуру. На гэты ж манер зробленыя вазы ў Палацы Незалежнасці. 

Барэльеф гарманіруе з мармуровай уваходнай групай. І тут таксама знаходзім матывы слуцкіх паясоў - разьбяныя ўзоры з мармуру дапаўняюць два ручнікі побач з Фемідай. 

У аснове - леўкас - спецыяльны грунт. Дарэчы, падобны прыём выкарыстоўваюць у сакральным жывапісе. Духоўныя вынаходствы збераглі для сэрца будынка - Авальнай залы пленума. Пастановы тут будуць давацца як мінімум раз на тры месяцы. 

Завяршаюць агульны ансамбль Залы пленума "каралі" з гербаў абласцей і горада Мінска. Дзяржаўную сімволіку выканалі пазалотай, практычнай у эксплуатацыі. Будынак ужо гатовы да гранд-уваходзін. Зусім хутка на шпілі храма правасуддзя з'явіцца галоўны дзяржаўны сімвал - флаг.