Вярхоўны суд пачаў разгляд апеляцыі па справе чорных рыелтараў з Магілёва

15 декабря 2017

Вярхоўны суд сёння пачаў разгляд апеляцыі па справе чорных рыелтараў з Магілёва. Іх вінавацілі ў забойстве шасцярых чалавек і падрыхтоўцы забойства яшчэ траіх. У зале суда знаходзіліся ўсе чацвёра фігурантаў справы. 

Нагадаем, Магілёўскі абласны суд у ліпені прысудзіў дваіх мужчын - Ігара Гершанкова і яго памагатага Сямёна Беражнога - да выключнай меры пакарання. Жонцы Ігара Гершанкова Таццяне суд прызначыў 24 гады пазбаўлення волі, а чацвёртаму фігуранту Барысу Калеснікаву - 22 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. З такім рашэннем удзельнікі працэсу былі не згодныя і падалі апеляцыю ў Вярхоўны суд. У прыватнасці, двое з абвінавачаных выступілі з хадайніцтвам аб прызначэнні экспертызы па лекавым сродку клафелін, прызначэнні паўторнай почырказнаўчай экспертызы па яўках з пакаяннем, а таксама аб выкліку некалькіх сведак. 

Дзяржабвінаваўца адзначыў, што не бачыць прычын для выканання заяўленых патрабаванняў. Некаторыя з іх вырашылі адхіліць.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя