Вярхоўны суд пачаў разглядаць апеляцыю па гучнай справе аб двайным забойстве

14 мая 2019

На лаўцы  падсудных  36-гадовы бабруйчанін  Аляксандр Асіповіч. Улетку мінулага года мужчына пазнаёміўся з дзвюма дзяўчынамі ў кафэ, а затым у сябе дома  жорстка іх забіў. Эксперты налічылі сотні ран. У якасці зброі  Асіповіч  выкарыстаў нож і малаток. Сам мужчына ўжо неаднаразова судзімы  за розныя злачынствы. У студзені  суд Магілёва прыгаварыў  яго да выключнай меры пакарання. У Вярхоўны суд  абвінавачваны  падаў хадайніцтва  аб правядзенні паўторных экспертыз, спасылаючыся на тое, што перад забойствам у яго была  траўма галавы. Слуханні працягваюцца.