Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без змянення прысуд па справе так званай банды Малнера

17 ноября 2017

Генпракуратура правяла праверку і не выявіла істотных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на адмену вердыкту. У зале суда асуджаных не было, прысутнічалі іх сваякі і журналісты. Нагадаю, Магілёўскі абласны суд абвясціў прысуд у маі. Групоўка атрымала назву "банды Малнера" па прозвішчы галоўнага фігуранта справы. Ён прызнаны віноўным і асуджаны на 18 гадоў. Астатнія 29 абвінавачаных суд прысудзіў да пазбаўлення волі ад 5 да 15 гадоў. Банда ўчыняла асоба цяжкія злачынствы: рэкет, разбой, вымаганне.

Усяго ж па справе было сабрана 100 тамоў матэрыялаў на 8 дзясяткаў злачынстваў. Таксама групоўка займалася незаконным абаротам наркотыкаў і боепрыпасаў, нелегальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, завалоданнем і набыццём права на маёмасць шляхам падману. Вярхоўны суд - гэта канчатковая інстанцыя. Яго прысуд абскарджанню не падлягае.