Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без змянення прыгавор па справе чорных рыелтараў

17 ноября 2017

Не задаволены і апеляцыйныя скаргі. Працэс доўжыўся тыдзень. У зале суда асуджаных не было, прысутнічалі іх сваякі і журналісты. Нагадаем, Магілёўскі абласны суд аб’явіў вердыкт у маі. Групоўка атрымала назву "Банды Молнера" - па прозвішчы галоўнага фігуранта справы. Ён прызнаны вінаватым і асуджаны на 18 гадоў. Астатніх - 29 абвінавачаных - суд прыгаварыў да пазбаўлення волі ад 5-ці да 15-ці гадоў. Банда ўчыняла асабліва цяжкія злачынствы: рэкет, разбой, вымагальніцтва з 2009 па 2014 гады.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя