Верхні горад стане кутком рускай культуры

7 июня 2019
Свята нацыянальных культур ізноў збярэ наведвальнікаў у гістарычным цэнтры сталіцы. У гэтую суботу Верхні горад стане кутком рускай культуры. Тут адкрыецца дзясятак забаўных і пазнавальных лакацый. Пакаштаваць традыцыйную і палявую кухню, азнаёміцца са славутасцямі краіны-суседкі і яе прамысловымі гігантамі можна будзе з паўдня. У Дзень Расіі, які прымеркаваны да дзяржаўнага свята, будзе яшчэ адзін опен-эйр  - ля Палаца спорту пройдзе гала-канцэрт. 

Нагадаем, сезон дзён нацыянальных культур у мінулыя выхадныя адкрыла Швецыя. 15 чэрвеня   эстафету прыме Польшча, а затым Вялікабрытанія.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя