У свой час ён вярнуўся на малую радзіму, а ў 28 настаўнік фізічнай культуры ўзначаліў навучальную ўстанову ў Кляпчанах. Прычым заняткі тут не праводзіліся на працягу 13 гадоў. Сёння ж у абноўленым будынку вучацца ўжо 62 чалавекі.
Адзін школьны дзень з жыцця маладога дырэктара - у матэрыяле Аляксандры Кавеліч.
Такі гаспадарскі падыход Антон Мяцельскі выконвае з першага дня на новай пасадзе. Тры месяцы таму малады настаўнік фізкультуры - а яму ўсяго 28 - стаў дырэктарам школы ў пасёлку Кляпчаны Слуцкага раёна.
Да пачатку новага навучальнага года званок у гэтай школе не гучаў больш як 10 гадоў. На ўрокі мясцовыя вучні ездзілі ў суседнюю вёску, а тут праводзілі летнія канікулы - быў арганізаваны дзіцячы лагер. Будынак цалкам адрамантавалі. Зараз тут у камфортных умовах атрымліваюць веды больш як 50 школьнікаў.
Каб кожны з іх паказваў высокія вынікі не толькі ў дакладных навуках, малады дырэктар нярэдка мяняе дзелавы касцюм на спартыўны. У раскладзе кіраўніка і зараз урокі фізкультуры. Антон Мяцельскі шмат гадоў аддаў лёгкай атлетыцы, а зараз спартыўным запалам зараджае вучняў і нават калегаў. Настаўнікі з Кляпчан - у ліку лепшых на мясцовых турнірах.
Спартыўны досвед, прызнаецца дырэктар, дапамагае і на новай пасадзе. У калектыве імкнецца падтрымліваць камандны дух. У Кляпчанскай школе - 22 настаўнікі, практычна ўсе старэйшыя за свайго кіраўніка.
Зараз сярод 62 школьнікаў - з Кляпчан толькі 18. Шматлікія бацькі пакуль яшчэ возяць дзяцей на вучобу ў Слуцк. Але дырэктар упэўнены: хутка сітуацыя зменіцца. Перавагі новай школы - не толькі крокавая даступнасць, але і дасведчаныя педагогі.
Дарэчы, пасля вучобы ў сталіцы Антон Мяцельскі ні хвіліны не сумняваўся: працаваць будзе менавіта на малой радзіме і абавязкова па прафесіі.













