Вердыкт па "справе сямнаццаці" стане вядомы сёння

13 декабря 2016

У рамках самага гучнага працэсу праходзяць 17 наркадылераў. Гэта ўдзельнікі злачыннай арганізацыі, якая доўгі час прадавала псіхатропы пад выглядам легальных на той момант курыльных сумесяў і міксаў. Сярод абвінавачаных два былыя супрацоўнікі КДБ і адзін МУС. Галоўным фігурантам лічыцца Канстанцін Вілюга па мянушцы Кот. Пракурор просіць сумарна на ўсіх падсудных 220 гадоў пазбаўлення волі.