Вербная нядзеля. Праваслаўныя адзначаюць Уваход Гасподні ў Іерусалім

21 апреля 2019

У праваслаўных хрысціян сёння  Вербная нядзеля. Адно з дванаццаці галоўных у царкоўным календары святаў. У храмах успамінаюць евангельскую падзею - Уваход Гасподні ў Іерусалім,  калі Ісус Хрыстос заехаў у горад гарадоў на осліку і ўсе прысутныя 

віталі яго радаснымі воклічамі і ўзмахамі пальмавых галін. Паводле  традыцыі ў нашых шырынях  пальму  на свята замяняюць галінкамі вярбы.  Пярэстыя святочныя букецікі вернікі сёння могуць асвяціць на працягу дня. Лічыцца, што пасля акраплення  галінкі  надзяляюцца гаючай сілай і прыносяць у дамы мір і спакой на ўвесь  год. У цэрквах ужо прайшлі ўсяночныя і ютрані. Заўтра праваслаўныя ўступаюць у Страсную сядміцу.