Вянок ад пасольства Беларусі ўсклалі сёння ў Маскве да Магілы Невядомага Салдата

6 мая 2022

Урачыстая цырымонія традыцыйна праходзіць напярэдадні 9 Мая і прысвечана 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Помнік знаходзіцца ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля. Пад бронзавым манументам пахаваны астанкі невядомага воіна, чый прах быў узяты з брацкай магілы, якую выявілі ў месцах, дзе ў 1941 ішлі жорсткія баі за Маскву. Сёння гэта месца - сімвал памяці аб усіх салдатах, якія загінулі, абараняючы нашу Радзіму. Невыпадкова на камені над Вечным агнём высечаны словы: "Імя тваё невядома, подзвіг твой бессмяротны". І як адзначыў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, 9 Мая і для беларусаў, і для расіян святое свята. Знешнія выклікі і цяжкія часы, якія сёння на сабе адчуваюць Беларусь і Расія, заўсёды толькі згуртоўвалі нашы народы.

Удзельнікі мерапрыемства (дыпламаты, парламентарыі і ваенныя аташэ) таксама ўсклалі кветкі да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць - герой", якія ўсталяваны на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе.