Сёння ў Маскве да Магілы Невядомага Салдата ўскладзены вянок ад пасольства Беларусі. Урачыстая цырымонія прысвечана 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Помнік знаходзіцца ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля. Пад бронзавым манументам пахаваны прах невядомага воіна, яго астанкі былі ўзятыя з брацкай магілы, выяўленай пасля вайны пад Масквой. Сёння гэта сімвал усім вайскоўцам, якія загінулі, абараняючы сваю Радзіму. Іх імёны засталіся невядомыя, але подзвіг - несмяротны.
Пра тых, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай, успаміналі сёння і ў пасольстве Беларусі ў Маскве. Толькі ў нас у краіне не вярнуўся дахаты кожны трэці беларус. Да 9 мая ў дыппрадстаўніцтве адкрылася выстава "Плакаты Вялікай Айчыннай вайны", а галоўных гасцей - ветэранаў - чакаў святочны канцэрт. Музыканты выканалі іх любімыя песні пра вайну.













