Вянок ад пасольства Беларусі ўскладзены сёння ў Маскве да Магілы Невядомага Салдата. Урачыстая цырымонія прысвечаная Дню Незалежнасці нашай краіны. Дыпламаты, парламентарыі і военачальнікі пад гімн Беларусі, які выканаў ваенны аркестр, усклалі кветкі да помніка сімвалу ўсім воінам, якія баранілі нашу Радзіму. Завяршылася цырымонія праходжаннем роты ганаровай варты Праабражэнскага палка.
Ігар Пятрышэнка, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Расіі:
"Дзень Незалежнасці, святая для ўсіх дата. Нам удалося ў РБ і РФ захаваць нашу гістарычную памяць. Менавіта тут, ля Магілы Невядомага салдата, мы з расійскімі сябрамі традыцыйна адзначаем Дзень Незалежнасці Беларусі, аддаем даніну памяці тым, хто абараніў для нас мір і свабоду. Менавіта гэтымі днямі, тут як ніколі адчуваецца дух братэрства. Мы з упэўненасцю глядзім у будучыню нашых адносін".
Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці беларус. Як адзначыў пасол Беларусі ў Расіі, дзякуючы аб'яднанай барацьбе ўсіх краін, якія ўваходзілі ў склад СССР, удалося перамагчы нямецка-фашысцкіх захопнікаў.













